Калі вы хочаце легальна падтрымаць важныя ініцыятывы і адначасова выканаць свой падатковы абавязак, вы можаце накіраваць 1,2% свайго падаходнага падатку клубу «Lićviny».
Хто можа зрабіць унёсак? Кожны, хто афіцыйна працуе і плаціць падаходны падатак у Літве.
Як гэта зрабіць? 1⃣ Зайдзіце ў электронную падатковую сістэму VMI. 2⃣ Выберыце раздзел Prašymai skirti paramą. 3⃣ Запоўніце форму: Код арганізацыі: увядзіце 306151268 (арганізацыя Litvinai). Адсотак: пазначце 1,2%. Тэрмін: можна выбраць падтрымку да 2027 года, каб не паўтараць працэдуру штогод. 4⃣ Пацвердзіце і адпраўце заяўку.
Дэдлайн: Заяўку трэба падаць да 2 траўня
Гэты крок не патрабуе дадатковых выдаткаў, але дапамагае захоўваць і развіваць беларускую справу!