Сябры! 25 сакавіка падвойна ўрачысты дзень для беларусаў-хрысціян! Мы святкуем Дабравешчанне Дзевы Марыі і Дзень Волі – абвешчанне Беларускай Народнай Рэспублікі! Такое супадзенне — глыбока сімвалічнае. Гасподзь праз арханёла Гаўрыіла даў Дзеве Марыі вестку пра з’яўленне ў свет — Крыніцы Праўды Збаўцы-Хрыста. І ў гэты ж дзень у 1918 годзе беларускі народ Божай Воляй атрымаў […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Як беларусы ў Вільні святкавалі Дзень Волі ў 1933 годзе і 15-годдзе Незалежнасці
Як беларусы ў Вільні святкавалі Дзень Волі у 1933 годзе? Беларусь жыве!Пятнаццаць гадоў таму назад Беларускі Народ, вуснамі сваіх прадстаўнікоў, абвясціў усяму сьвету свае права на самастойнае жыцьцё, абвясціў сваю Незалежнасьць. І з гэтага часу дзень 25 сакавіка беларусы ўрачыста сьвяткуюць кожны год, падкрэсьліваючы гэтым сваю вернасьць і любоў найзаветнейшаму свайму ідэалу. Сёлета, дзякуючы адначаснаму […]
У нядзелю 22 сакавіка ў царкве пройдзе Літургія ў гонар прападобнага Яна Лесвічніка
Дарагія браты і сёстры! Мы ідзём па прыступачках Вялікага Посту і нядзеля за нядзелей набліжаемся да Святога ВЯЛІКАДНЯ! Заўтрашняя нядзеля – у гонар і ўспамін прападобнага Яна Лесвічніка. Святы Ян – ігумен Сінайскага манастыра у VI стагоддзі у сваіх настаўленнях яскрава паказаў, што духоўнае жыццё чалавека – гэта ўзыходжанне па прыступачках Божай Мудрасці. Заўтра у […]
Што значыць «ведаць Бога»: тэарэтычнае і практычнае веданне ў Бібліі
Што значыць «ведаць Бога»? Слова «ведаць» (па-старажытнаяўрэйску יָדַע [яда]) у Святым Пісанні мае два значэнні: веданне тэарэтычнае («ведаць пра нешта») і веданне практычнае («ведаць нешта»). Можна ведаць пра Бога, прачытаўшы ці пачуўшы пра Яго. Але ведаць Бога – гэта тое ж самае, што мець досвед зносін з Ім. Такі досвед не абавязкова прыходзіць, калі яго […]
У Вільні сёння Літургія Ранейасвячоных Дароў і памяць святога Кірыла Іерусалімскага
Дарагія сябры, сёння чарговая серада Вялікага Посту і ў нашай царкве сёння а 18.30 Літургія Ранейасвячоных Дароў. Ёсць магчымасць спавядацца і прычасціцца. Еўхарыстычны пост перад прычасцем з 12.00 Таксама сёння памяць свяціцеля КІРЫЛА ІЕРУСАЛІМСКАГА. Свяціцель Кіры́л Іерусалімскі — адзін з найглыбейшых настаўнікаў хрысціянскай веры IV стагоддзя, архіпастыр Святога Горада, які пакінуў пасля сябе сапраўдны скарб […]
Сон Язэпа: анёл паслаў адказ у сне, словы Сяргея Раюнца, музыка Максіма Іўкіна
СОН ЯЗЭПА 1. Язэп сядзеў на неба глядзеўЎздыхаў пытанні задаваў:Хіба што мне адказ прыйдзе ў сне?Пайду ўжо спаць хвіліначак праз пяць. Так ён сядзеў i разважаўІ сам сабе Язэп тады сказаў. 2. Чаго сяджу на неба гляджу? Чаго пытанні задаю?Хіба што мне адказ прыйдзе ў сне.Пайду ўжо спаць хвіліначак праз пяць. Так ён сядзеў і […]
У 1569 годзе ў Заблудаве выдадзена першае друкаванае на Беларусі Евангелле
НАША ВЕРА. ХРЫСЦІЯНСКАЯ КНІГА. ЗАБЛУДАЎСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ. 17 сакавіка 1569 года ў Заблудаве было выдадзенае «Евангелле навучальнае» — помнік старажытнабеларускага кнігадрукавання, першае на Беларусі друкаванае Евангелле. Выдадзена Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам царкоўнаславянскаю моваю. Акрамя біблійнага тэксту, уключае таксама творы візантыйскай, балгарскай і старажытнарускай пісьменнасці, у тым ліку «Слова на ўшэсце Кірылы Тураўскага». Мае прадмову, напісаную […]
Жыць у святле: разважанні на аснове Эфесянаў 5, 8–14 пра падоўжаны светавы дзень
Жыць у святле. Эф 5, 8–14 Ці звярнулі вы ўвагу, наколькі падоўжыўся светавы дзень? Для нас сёння гэта важна, але не так, як для нашых продкаў. З надыходам цемры людзі, штоThe post Жыць у святле. Эф 5, 8–14 first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/zhycz-u-svyatle-ef-5-8-14.html Жыць у святле. Эф 5, 8–14 […]
Юбілейныя даты 2026 года з царкоўнага календара Беларускай праваслаўнай супольнасці
Юбілейныя даты і гадавіны 2026 года з нашага царкоўнага календара: 910-годдзе з дня спачыну свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага (3 ліпеня 2026 года); 865-годдзе з дня стварэння майстрам Лазарам Богшам Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня 2026 года); 745-годдзе з дня спачыну прападобнай Харыціны, князёўны Літоўскай (18 кастрычніка 2026 года); 125-годдзе з дня нараджэння і 80-годдзе […]
15 сакавіка — памяць св. Клімента Гафбаўэра, рэдэмптарыста і святарa Беларусі
15 сакавіка – памяць св. Клімента Гафбаўэра Клімент Марыя Гафбауэр нарадзіўся 26 снежня 1751 года ў Тасавіцах (Маравія). У 1785 г. ён стаў рэдэмптарыстам і прыняў святарскае пасвячэнне. Тэрыторыяй яго служэння павінна была стаць тэрыторыя Беларусі, якая адышла да Расійскай імперыі пасля І падзелу Рэчы Паспалітай 1772 г. Верагодна, што гэта мог быць Магілёў. Падрабязней […]