Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Запрашаем на паседжанне шахматнага клуба ў «Кропцы» 16 ліпеня ў 19:00

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Шахматны клуб у «Кропцы» Запрашаем прыняць удзел у новым паседжанні шахматнага клуба ў «Кропцы». У наступны аўторак збярэмся, каб пагуляць у шахматы ўжывую і весела прабавіць вечар. Неабходны ўзровень: вы ведаеце, як ходзяць шахматныя фігуры. Калі: 16 ліпеня (аўторак) 19:00Дзе: «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыіРэгістрацыя на сустрэчу праз @dzianisou

Power Point вечарына ў «Кропцы» 11 ліпеня: натхняльныя гісторыі беларусаў і беларусак

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Power Point вечарына ў «Кропцы» Запрашаем паслухаць натхняльныя гісторыі беларусак і беларусаў. Ніякіх маркотных дакладаў і сумных лекцый – вас чакаюць цікавыя гісторыі з жыцця, жарты і мемы. Пра што можна будзе паслухаць: «Неайці: калі пітон гэта зьмяя, ці як працаваць не за ноўтам у эміграцыі»«Як адкрыць школу за мяжой»«Як паліць бегаць у кайф»«Гамарджобапрывітанне: спорт […]

Кінаклуб і абмеркаванне фільма «Я, Тоня» 10 ліпеня ў Kofevar у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кінаклуб па фільме «Я, Тоня». Прагляд і абмеркаванне фільма «Я, Тоня» (I, Tonya, 2017) з неверагоднымі Марго Роббі і Элісан Джэнні (Оскар за лепшую жаночую ролю другога плану). Запрашаем паглядзець кіно пра жыццё адной з самых супярэчлівых асоб у гісторыі фігурнага катання – Тоні Гардынг, якая ў 90-х праславілася шэрагам недарэчнасцяў і мноствам скандалаў.Складаныя адносіны […]

Кропка ў Тбілісі запрашае беларусаў на нэтворкінг, вечарыну і хайк да вадападаў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Гамарджоба, даражэнькія! Як вы? Трымаецеся пакуль у спёку? У «Кропцы» дарэчы не вельмі спякотна, і ёсць тры венцілятары:) А ў суботу ўвогуле плануем да халодненькіх вадападаў прагуляцца. Далучайцеся! 10 ліпеня (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу Запіс праз апытаначку. 11 ліпеня (чацвер), 19:00Power Point вечарына Рэгістрацыя слухачоў праз форму. 13 ліпеня (субота), 9:15Хайк да вадападаў Каджоры: Вяршыня […]

Беларускамоўны нэтворкінг у Тбілісі 10 ліпеня ў «Кропка» для практыкі мовы і знаёмстваў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Беларускамоўны нэтворкінг Нэтворкінг — гэта магчымасць папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі, знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў. Карыстаем мову як можам і як атрымліваецца, выпраўляць можна толькі калі суразмоўца адмыслова аб гэтым папрасіў_ла Падчас сустрэчы ўдзельнікі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам знаёмяцца паміж сабой Па завяршэнні — афтэпаці […]

Квэст “Беларускі след” у Тбілісі 7 ліпеня запрашае даведацца пра беларускія сувязі ў Грузіі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Квэст “Беларускі след” у Тбілісі запрашае! Ці ведалі вы, што Янка Купала закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй верш?А што Светлана Алексіевіч пісала творы ў Тбілісі? А што Уладзімір Дубоўка жыў у Сакартвэла? Пра гэта і не толькі вы зможаце даведацца падчас квэстаў “Беларускі след” – першай і адзінай серыі гарадскіх квэстаў аб беларушчыне ў Тбілісі! […]

Запрашаем на жывапісны хайк да вадападаў Каджоры з «Кропкай» 13 ліпеня ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Ідзем у хайк з «Кропкай»: Вяршыня правоў Даражэнькія аматары паходаў і актыўнага баўлення часу! Запрашаем вас на жывапісны хайк да вадападаў Каджоры, дзе не толькі будзем насалоджвацца прыгажосцю навокал, але і паразмаўляем пра важнае! Што вас чакае:Маляўнічыя сцежкі. Працягласць маршрута — каля 15 км. Набор вышыні — каля 500 м.Шчырыя размовы. На кожным прыпынку будзем […]

«Кропка» у Тбілісі запрашае беларусаў на летнія мерапрыемствы і каворкінг

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прывітанне, даражэнькія! Падзяліцеся, як вашы справы? Чым займаецеся летам: плануеце адпачынак ці не паспяваеце за дэдлайнамі на працы? У любым выпадку памятайце, што вам заўсёды рады ў «Кропцы». 6 ліпеня (субота), 11:00Вязальны клубЗапіс праз @hanna_gap 15:30 Пісьменніцкі клубГрупа сабраная. Для магчымасці ўдзелу пісаць @sikaraska_luk Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і […]

Падзяка наведвальнікам за падтрымку «Кропкі» ў чэрвені: 150 лары і новыя набыцці

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Пост падзякі нашым наведвальні_цам! Мы шчыра дзякуем кожнаму і кожнай, хто фінансава падтрымлівае «Кропку». У такія нестабільныя часы кожны лары мае значэнне для нас. У чэрвені вы заданацілі нам 150 лары. Дзякуй! Расходы «Кропкі» у чэрвені склалі 333 лары. На гэтыя грошы мы:набылі 7 кніг пра гендарныя даследаванні і фемінізм і 1 мастацкую кнігу ў […]