Год таму ў шклоўскай калоніі быў забіты Вітольд Ашурак. Калісці Вітольд усталёўваў помнікі героям паўстання 1863-1864 гг, а сёння сам стаў героем Беларусі. Ён верыў, што ўбачыць новую, свабодную Беларусь. Нажаль, не паспеў. Дзякуй, Вітольд! Твая справа будзе жыць, твая спадчына будзе жыць. Беларусь чакае будучыня, аб якой ты марыў, а ты застанешься ў памяці […]
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Ігару Лосіку — 30 гадоў: другі дзень народзінаў за кратамі
Трыдцать гадоў таму нарадзіўся мужны, таленавіты, моцны, неверагодны Ігар Лосік. Нажаль, гэты дзень народзінаў, як і мінулы, ён адзначыць за кратамі. Мы жадаем Ігару хутчэй апынуцца на волі, абняць Дар’ю і Паўлінку і убачыць, нарэшце, свабоднымі свой народ і сваю краіну. Беларусы зробяць усё магчымае, каб наблізіць гэты момант. З днём народзінаў, Ігар!Жыве Беларусь!
Рэпрэсіі супраць беларускіх медыкаў і прыватных медцэнтраў працягваюцца — дзякуй усім, хто застаўся
Медыкі Беларусі пад ударам ужо некалькі гадоў: спачатку злачынная дзяржава пакінула іх сам-насам з covid19, потым – рэпрэсіі за пратэсты. Зараз прыйшла чарга прыватных медцэнтраў. Нічога дзіўнага. Па-першае, шмат якія з медцэнтраў бясплатна дапамагалі пратэстоўцам у жніўні 2020 г. Па-другое, з асобнага доктара шмат не возьмеш, яго толькі за краты кінуць, а вось бізнэс можна […]
Пачаўся «суд» над «групай Аўтуховіча» — людзьмі, якіх без падстаў абвінавачваюць у тэрарызме
Раней апаненты злачыннай улады знікалі. Зараз іх дастаткова прызнаць тэрарыстамі. Сёння пачаўся “суд” над гэтак званай “групай Аўтуховіча” – людзьмі, якіх без аніякіх падстаў абвінавачваюць у тэрарызме. Гэта ж мара дзяржавы-тэрарыста – пасадзіць у клетку кожнага, хто не жадае ўпісвацца ў сістэму, расстрэльваць за намеры і за думкі. На шчасце, у свеце іншае ўяўленне аб […]
Улады арыштавалі дырэктара і супрацоўніцу кнігарні «Кнігаўка» у дзень адкрыцця за продаж беларускіх кніг
Барацьба злачыннай улады з беларускай мовай выйшла на новы ўзровень: фашысты арыштавалі дырэктара і супрацоўніцу кнігарні “Кнігаўка” у дзень адкрыцця, бо там прадаваліся беларускія кнігі. Мова пужае пацукоў? Вы ведаеце, што рабіць! Свабоду Андрэю Янушкевічу і Анастасіі Карнацкай! Жыве “Кнігаўка”! Жыве мова! Жыве Беларусь!
Загінуў Павел «Волат», камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага
Беларусь страціла яшчэ аднаго мужнага сына: загінуў Павел “Волат”, камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага. Нашыя шчырыя спачуванні родным і сябрам Паўла. Вечная памяць і вечная слава герою!
Амаль два гады Святлана Ціханоўская працуе ў выгнанні, дамагаючыся голасу Беларусі ў свеце
Амаль два гады наша лідарка Святлана Ціханоўская вымушана працаваць у выгнанні, пакуль яе муж Сяргей знаходзіцца ў палоне. Кожны дзень Святлана робіць усё, каб нашыя галасы былі пачутыя ў свеце. У апошнія месяцы выконваць гэтую місію ўсё цяжэй, бо вайна ва Ўкраіне змяніла сусветныя прыярытэты, а лукашэнка ператварыў Беларусь у агрэсара ў вачах іншых краін. […]
Загінуў беларускі добраахвотнік ва Ўкраіне Канстанцін Дзюбайла
Нажаль, стала вядома пра смерць яшчэ аднаго беларускага дабраахвотніка ва Ўкраіне, Канстанціна Дзюбайлы. Спачуванні родным і блізкім Канстанціна. Вечная памяць герою Беларусі і Ўкраіны!
Пракуратура запатрабавала 2,5 гады зняволення для экс-кіраўніка Аховы Птушак Бацькаўшчыны Віктара Фенчука
Сёння “пракуратура” запатрабавала два з паловай гады зняволення для экс-кіраўніка Аховы Птушак Бацькаўшчыны Віктара Фенчука. Срадар Віктар свядома не з’ехаў з краіны, пакуль быў шанец. Бо хто застанецца, каб змагацца, калі ўсе з’едуць? Гледзячы на нашых палітзняволеных, мы думаем не толькі пра рэпрэсіі і несправядлівасць. Мы думаем пра тое, колькі герояў насамрэч былі і ёсць […]
Выйшаў 51 нумар газеты: пачатак пераходу на беларускую мову
Спадарства, выйшаў новы 51 нумар нашай газеты! Дзяліцеся с сябрамі, роднымі ды суседзямі. Дарэчы, газета пачынае паступова пераходзіць на мову (пакуль што адзін артыкул, але спадзяемся, што ў будучыні іх будзе больш).