Год пасля гібелі Вітольда Ашурака ў шклоўскай калоніі — памяць героя Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Год таму ў шклоўскай калоніі быў забіты Вітольд Ашурак. Калісці Вітольд усталёўваў помнікі героям паўстання 1863-1864 гг, а сёння сам стаў героем Беларусі. Ён верыў, што ўбачыць новую, свабодную Беларусь. Нажаль, не паспеў.

Дзякуй, Вітольд! Твая справа будзе жыць, твая спадчына будзе жыць. Беларусь чакае будучыня, аб якой ты марыў, а ты застанешься ў памяці народа адным з тых, хто здабыў гэтую будучыню для нас.

Героі жывуць вечна!
Вечна жыве Беларусь!