Мікола Статкевіч вярнуўся ў Беларусь Літоўскія памежнікі паведамілі @nashaniva, што ён пайшоў з нейтральнай паласы ўглыб Беларусі.
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Міколу Статкевічу пра дух і волю
Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Міколу Статкевічу Цябе не зламалі! Твой дух на муку не змалолі! Праз турмы, праз краты ты крочыш дарогай да Волі!Па гэтай дарозе гісторыі коціцца колаІ крочыць Айчына… Ты верны ёй, рыцар Мікола! І хай на скрыжалі запісана гэта не будзе:Жалеза, якім катавалі, слязамі Айчына астудзе,Яна твае болі злякуе рукамі матулі,Чырвоную ружу […]
Поўны спіс палітвязняў і іншых зняволеных, вывезеных з Беларусі
Поўны спіс вывезеных з Беларусі палітвязняў і іншых зняволеных Гэта Мікола Стакевіч, Уладзімір Мацкевіч, Генадзь Фядыніч, Аляксандр Ярашук, Мікола Дзядок, Дзмітрый Кучук, Зміцер Дашкевіч, Яўген Афнагель, Павел Вінаградаў, Максім Вінярскі, Андрэй Войніч,…
Поўны спіс 52 палітвязняў і іншых зняволеных, вывезеных з Беларусі, уключаючы Міколу Статкевіча
Поўны спіс вывезеных з Беларусі палітвязняў і іншых зняволеныхГэта Мікола Стакевіч, Уладзімір Мацкевіч, Генадзь Фядыніч, Аляксандр Ярашук, Мікола Дзядок, Дзмітрый Кучук, Зміцер Дашкевіч, Яўген Афнагель, Павел Вінаградаў, Максім Вінярскі, Андрэй Войніч, Сяргей Спарыш, Галіна Дзербыш, Ігар Лосік, Павел Мажэйка, Аляксандр Манцэвіч, Алена Цімашчук, Ірына Слаўнікава, Ларыса Шчыракова, Павел Падабед, Вячаслаў Лазараў, Яўген Меркіс, Мікалай Хіла, […]
Мікола Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь і стаіць на нейтральнай паласе з Літвой
МІКОЛА СТАТКЕВІЧ АДМАЎЛЯЕЦЦА ПАКІДАЦЬ БЕЛАРУСЬ З’явілася інфармацыя, што ён стаіць на нейтральнай паласе паміж Беларуссю і Літвой і адмаўляецца дэпартавацца.
Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча
Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча https://nashaniva.com/376739 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/376739
Вызвалены Ігар Лосік, заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу», правёў за кратамі больш за 5 гадоў
Вызвалены Ігар Лосік Заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу», адзін з самых таленавітых блогераў краіны, правёў за кратамі больш за 5 гадоў. А прысудзілі яму ўвогуле 15 гадоў. Лосік перажыў сямейную драму — у 2022-м арыштавалі яго жонку Дар’ю. Падчас зняволення яна вырашыла развесціся з Ігарам. https://nashaniva.com/370675 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370675
Мікола Статкевіч, кандыдат у прэзідэнты 2010 года, вызвалены са зняволення
Мікола Статкевіч на свабодзе Кандыдата ў прэзідэнты — 2010 утрымлівалі ў рэжыме інкамунікада ў глыбоцкай калоніі для рэдыцывістаў. Ён быў арыштаваны яшчэ да выбараў — 2020.
Беларусь вызваліла 52 палітвязняў, у тым ліку шэсць грамадзян Літвы, — прэзідэнт Наўседа
Вызваленыя 52 палітвязні Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа абвясціў, што Беларусь вызваліла 52 палітычных зняволеных, а таксама грамадзян заходніх краін, у тым ліку шэсць грамадзян Літвы. Паводле яго, сярод вызваленых — «дзеячы апазыцыі, журналісты, удзельнікі пратэстаў і грамадзяне замежных дзяржаў». «Тое, што адбылося, — гэта велізарны дыпламатычны поспех для Амерыкі і ўсіх нас», — сказаў Наўседа.
Віншуем прэзідэнтку Святлану Ціханоўскую з днём народзінаў і жадаем здзяйснення жаданняў
Віншуем з днём народзінаў прэзідэнтку Святлану Ціханоўскую! Ва ўсіх нас ёсць адно агульнае жаданне, і ў кожнага ёсць жаданні асабістыя. У гэтым годзе асабістае жаданне нашай прэзідэнткі нарэшце здзейснілася. Няхай жа агульнае жаданне Святланы і ўсіх беларусаў таксама здзейсніцца хутчэй. З днём народзінаў, Святлана!Жыве Беларусь!