Яшчэ ўчора нелегітымны пісаў у ААН і даказваў, што ён супраць вайны, а сёння ўжо пужае “новым фронтам”. Але ж ні захад, ні свайго маскоўскага гаспадара, ні ўкраінцаў, ні беларусаў падмануць не атрымаецца. Ваенны карабель пуціна і хісткая лодка лукашэнкі разам ідуць на дно, і ў пацукоў няма шанцаў пазбегнуць лёсу, які яны самі для […]
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Стала вядома, што бацькі опернай спявачкі (і, дарэчы, паважанай экстрэмісткі) Марго Ляўчук атрымалі …
Стала вядома, што бацькі опернай спявачкі (і, дарэчы, паважанай экстрэмісткі) Марго Ляўчук атрымалі сёння штраф за непадпарадкаванне міліцыі. Нічога дзіўнага – калі верыць міліцыянтам, непадпарадкаванне ў нас у апошні час аказваў і вядомы адвакат, і дырэктар сеткі кінатэатраў, а выкладчыца этыкету нават лаялася матам. Так што Беларусь – краіна не толькі экстрэмістаў і тэрарыстаў, а […]
Чытаючы апошнія навіны, часам цяжка сказаць, на які з пачварных рэжымаў мінулага больш падобная пуці…
Чытаючы апошнія навіны, часам цяжка сказаць, на які з пачварных рэжымаў мінулага больш падобная пуцінская Расія. Зразумела адно: гэтая брыдкая хімера не павінна існаваць у двадцать першым стагоддзі. І не будзе, бо свет, нарэшце, зразумеў, якую небяспеку нясе рашызм. Слава Україні! Жыве Беларусь!НЕ рашызму!
Год таму ў шклоўскай калоніі быў забіты Вітольд Ашурак. Калісці Вітольд усталёўваў помнікі героям па…
Год таму ў шклоўскай калоніі быў забіты Вітольд Ашурак. Калісці Вітольд усталёўваў помнікі героям паўстання 1863-1864 гг, а сёння сам стаў героем Беларусі. Ён верыў, што ўбачыць новую, свабодную Беларусь. Нажаль, не паспеў. Дзякуй, Вітольд! Твая справа будзе жыць, твая спадчына будзе жыць. Беларусь чакае будучыня, аб якой ты марыў, а ты застанешься ў памяці […]
Трыдцать гадоў таму нарадзіўся мужны, таленавіты, моцны, неверагодны Ігар Лосік. Нажаль, гэты дзень …
Трыдцать гадоў таму нарадзіўся мужны, таленавіты, моцны, неверагодны Ігар Лосік. Нажаль, гэты дзень народзінаў, як і мінулы, ён адзначыць за кратамі. Мы жадаем Ігару хутчэй апынуцца на волі, абняць Дар’ю і Паўлінку і убачыць, нарэшце, свабоднымі свой народ і сваю краіну. Беларусы зробяць усё магчымае, каб наблізіць гэты момант. З днём народзінаў, Ігар!Жыве Беларусь!
Медыкі Беларусі пад ударам ужо некалькі гадоў: спачатку злачынная дзяржава пакінула іх сам-насам з c…
Медыкі Беларусі пад ударам ужо некалькі гадоў: спачатку злачынная дзяржава пакінула іх сам-насам з covid19, потым – рэпрэсіі за пратэсты. Зараз прыйшла чарга прыватных медцэнтраў. Нічога дзіўнага. Па-першае, шмат якія з медцэнтраў бясплатна дапамагалі пратэстоўцам у жніўні 2020 г. Па-другое, з асобнага доктара шмат не возьмеш, яго толькі за краты кінуць, а вось бізнэс можна […]
Раней апаненты злачыннай улады знікалі. Зараз іх дастаткова прызнаць тэрарыстамі.Сёння пачаўся “суд”…
Раней апаненты злачыннай улады знікалі. Зараз іх дастаткова прызнаць тэрарыстамі. Сёння пачаўся “суд” над гэтак званай “групай Аўтуховіча” – людзьмі, якіх без аніякіх падстаў абвінавачваюць у тэрарызме. Гэта ж мара дзяржавы-тэрарыста – пасадзіць у клетку кожнага, хто не жадае ўпісвацца ў сістэму, расстрэльваць за намеры і за думкі. На шчасце, у свеце іншае ўяўленне аб […]
Барацьба злачыннай улады з беларускай мовай выйшла на новы ўзровень: фашысты арыштавалі дырэктара і…
Барацьба злачыннай улады з беларускай мовай выйшла на новы ўзровень: фашысты арыштавалі дырэктара і супрацоўніцу кнігарні “Кнігаўка” у дзень адкрыцця, бо там прадаваліся беларускія кнігі. Мова пужае пацукоў? Вы ведаеце, што рабіць! Свабоду Андрэю Янушкевічу і Анастасіі Карнацкай! Жыве “Кнігаўка”! Жыве мова! Жыве Беларусь!
Беларусь страціла яшчэ аднаго мужнага сына: загінуў Павел “Волат”, камандзір роты батальёна Кастуся …
Беларусь страціла яшчэ аднаго мужнага сына: загінуў Павел “Волат”, камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага. Нашыя шчырыя спачуванні родным і сябрам Паўла. Вечная памяць і вечная слава герою!
Амаль два гады наша лідарка Святлана Ціханоўская вымушана працаваць у выгнанні, пакуль яе муж Сяргей…
Амаль два гады наша лідарка Святлана Ціханоўская вымушана працаваць у выгнанні, пакуль яе муж Сяргей знаходзіцца ў палоне. Кожны дзень Святлана робіць усё, каб нашыя галасы былі пачутыя ў свеце. У апошнія месяцы выконваць гэтую місію ўсё цяжэй, бо вайна ва Ўкраіне змяніла сусветныя прыярытэты, а лукашэнка ператварыў Беларусь у агрэсара ў вачах іншых краін. […]