Скончыўся гэтак званы “дзень народнага адзінства”. 17 верасня 1939 г Сталін і Гітлер канчаткова падзялілі Польшчу. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адышлі да СССР. Ужо праз некалькі месяцаў там пачаліся дэпартацыі. Вядома ж, расейцы называюць гэта “вызваленнем”. Яны ўвогуле любяць называць акупацыю вызваленнем. Калісьці СССР “вызваліў” краіны Балтыі, нядаўна пуцін “вызваліў” Марыупаль. (Толькі каланізацыю Сібіры […]
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Працягваецца закрыты суд над былой журналісткай Белтэлерадыёкампаніі Ксеніяй Луцкінай. Яе абвіна…
Працягваецца закрыты суд над былой журналісткай Белтэлерадыёкампаніі Ксеніяй Луцкінай. Яе абвінавачваюць у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Вядома ж, сапраўдная “віна” Ксеніі ў тым, што ў жніўні 2020 г яна сышла з дзяржаўнага канала і вырашала стварыць альтэрнатыўнае тэлебачанне ў інтэрнэце. Нягледзячы на цяжкую хваробу і на тое, што на волі чакае маленькі сын, […]
Яну Пінчук экстрадавалі ў Беларусь, дзе ёй пагражае 19 гадоў зняволення за адміністраванне чата ў …
Яну Пінчук экстрадавалі ў Беларусь, дзе ёй пагражае 19 гадоў зняволення за адміністраванне чата ў тэлеграме. Расейскае ФСБ увогуле дэманструе сапраўднае “братэрства” з “беларускім” КДБ: усе запыты задавальняе, затрымлівае і выдае людзей па аднаму слову лукашэнкаўскіх пацукоў. Але вось менавіта зараз пацукі наўрад ці радуюцца, хоць і атрымалі чарговую ахвяру. Бо, вядома ж, яны сочаць […]
Паглядзіце, прывітанне з горада Глазга! Вось адразу бачна, што беларусы: нават у Шатландыі знайшлі н…
Паглядзіце, прывітанне з горада Глазга! Вось адразу бачна, што беларусы: нават у Шатландыі знайшлі нешта падобнае да Чыжоўка-Арэны (на апошнім фота) Дзякуй, сябры! Дарэчы, мы па-ранейшаму чакаем чыжыкаў з усяго светуНаш бот – @SemChizei_bot . Выявы чыжыкаў – тут. Жыве Беларусь!
Сёння Прэзідэнтцы Беларусі Святлане Ціханоўскай спаўняецца 40 гадоў! З Днём Народзінаў, Святлана Гео…
Сёння Прэзідэнтцы Беларусі Святлане Ціханоўскай спаўняецца 40 гадоў! З Днём Народзінаў, Святлана Георгіеўна! Няхай усё, аб чым вы марыце, здзейсніцца хутчэй Сэрцы беларусаў з вамі.Жыве Беларусь!
70-гадовага Васіля Дземідовіча судзяць за каментары ў інтэрнэце. Яму пагражае 15 гадоў, а КДБшнікі ў…
70-гадовага Васіля Дземідовіча судзяць за каментары ў інтэрнэце. Яму пагражае 15 гадоў, а КДБшнікі ўнеслі спадара Васіля ў спіс “тэрарыстаў”. Зараз журналісты называюць яго найстарэйшым “тэрарыстам” у Беларусі. Вядома ж, яны памыляюцца. Найстарэйшаму тэрарысту Беларусі 68 гадоў, і амаль 28 з іх ён і яго банда рабуюць і тэрарызуюць беларусаў. На іх рахунку выкраданні, катаванні […]
Нашаму каналу сёння два гады! Вядома ж, мы вырашылі неяк адзначыць. Памятаеце, мы на пачатку лета пы…
Нашаму каналу сёння два гады! Вядома ж, мы вырашылі неяк адзначыць. Памятаеце, мы на пачатку лета пыталіся, як далёка можа заляцець наша татэмная птушачка? Ну дык вось. Вельмі далёка. Чыжыкі разляцеліся па свеце! Дзякуй вам, сябры!Жыве Беларусь!
Два гады злачынная ўлада пераследуе святароў розных цэркваў. Іх кідаюць на суткі, спаганяюць веліз…
Два гады злачынная ўлада пераследуе святароў розных цэркваў. Іх кідаюць на суткі, спаганяюць велізарныя штрафы, вымушаюць з’ехаць. Духоўны гімн “Магутны Божа” неафіцыйна забаронены. Вернікі царквы “Новае жыццё” моляцца пад адкрытым небам, бо былі прымусова выселены са свайго храма. Святара Сяргея Рэзановіча і яго родных судзяць як тэрарыстаў. Вось і да Ўладзіслава Багамольнікава, праваслаўнага святара, уварваліся […]
Сярод сумных навін здараюцца і добрыя: палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗ…
Сярод сумных навін здараюцца і добрыя: палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА. Як бы пачвары не імкнуліся атруціць беларусам кожную хвіліну, людзі нават за кратамі вераць у шчасце. Жыццё працягваецца, а для сапраўднага кахання няма перашкодаў! Мы жадаем Андрэю і Ірыне кахаць, марыць, знаходзіць моц і падтрымку адзін у адным, і, канешне, […]
Сёння адвакату, паэту і адвечнаму аптымісту Максіму Знаку спаўняецца 41 год.Адвакатам, мабыць, цяжэй…
Сёння адвакату, паэту і адвечнаму аптымісту Максіму Знаку спаўняецца 41 год. Адвакатам, мабыць, цяжэй за іншых. Цяжка, калі пачвары сцвяржаюць, што твая адукацыя, твая праца нічога не каштуе, бо часам не да законаў. Але ўсё гэта аднойчы пройдзе. Дыктатар адправіцца на сметніцу гісторыі, а закон і права будуць адноўлены. Мы жадаем Максіму свабоды, новых песень […]