Працягваецца закрыты суд над былой журналісткай Белтэлерадыёкампаніі Ксеніяй Луцкінай. Яе абвінавачваюць у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Вядома ж, сапраўдная “віна” Ксеніі ў тым, што ў жніўні 2020 г яна сышла з дзяржаўнага канала і вырашала стварыць альтэрнатыўнае тэлебачанне ў інтэрнэце.
Нягледзячы на цяжкую хваробу і на тое, што на волі чакае маленькі сын, Ксенія не згадзілася пісаць прашэнне аб памілаванні. Бо для годнага чалавека сумленне даражэйшае за грошы і за ўласную бяспеку, а журналісты не дзеляцца на “дзяржаўных” ці “не-дзяржаўных”. Ты ці журналіст(ка), ці не. І Ксенія – журналістка. А тыя, хто выбраў хлусню і хто зараз называе Ксенію здрадніцай, – не.
І аднойчы ўсе гэтыя не-журналісты будуць скуголіць, як яны не маглі сысці, бо “вы ж самі разумееце”.
Але ж ніхто не даруе. Былым прапагандыстам зачыняцца дзверы і ў газеты, і на радыё, і на тэлебачанне, і месца ім знойдзецца ў вольнай Беларусі хіба што за кратамі.
Свабоду Ксеніі Луцкінай!
Свабоду журналістам!
Жыве Беларусь!