А ў нас сваё лакальнае свята – нашаму каналу сёння 4 гады! Мы дзякуем усім актывістам і чытачам. Памятайце, што з маленькіх спраў складаюцца вялікія, і наша сіла – у салідарнасці. Вядома ж, мы жадаем самі сабе і ўсім беларусам свабоды. А тым з вас, хто вымушаны быў пакінуць Радзіму, жадаем хутчэй вярнуцца дадому. Жыве […]
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Святлана Ціханоўская: Праўда і справядлівасць на баку Беларусі, як і 500 гадоў таму
«Як і 500 гадоў таму, праўда і справядлівасць на нашым баку», – Святлана Ціханоўская да Дня вайсковай славы «Сёння мы адзначаем Дзень беларускай вайсковай славы – дзень, калі наш народ здабыў адну з найслаўнейшых перамогаў у сваёй гісторыі. У 1514 годзе ў Аршанскай бітве нашыя продкі здолелі на доўгі час спыніць тыя ж самыя захопніцкія […]
Праваабаронцам вядомы прозвішчы сямі вызваленых палітвязняў па памілаванні ў Беларусі
Праваабаронцам вядомы прозвішчы сямі вызваленых палітвязняў па памілаванні 4 верасня стала вядома, што паводле новага Указа № 343 «Аб памілаванні асуджаных» на волю выходзяць яшчэ 30 палітвязняў, асуджаных паводле пратэсных артыкулаў. Паведамляецца, што сярод іх 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасць з іх з’яўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзяцей. Праваабаронцам вядомы прозвішчы 7 вызваленых палітвязняў. […]
Ігнат Кустаў: Хачу быць Максімам Знакам і разважаю пра кошт мары
Хачу быць Максімам ЗнакамІгнат Кустаў Невядома, які шлях чакае нас наперадзе і калі і як лёс вынясе нас на самы грэбень хвалі. У дзяцінстве мы марым вырасці вялікімі і вядомымі, каб нас усе хвалілі і паважалі, каб намі захапляліся і ганарыліся. Часам гэтыя мары спраўджваюцца, але ніхто не гаворыць пра іх кошт — а ён […]
Лукашэнка памілаваў 30 палітвязняў, сярод іх 7 жанчын і 23 мужчыны
Белта: Лукашэнка памілаваў яшчэ 30 палітвязняў Сярод іх 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасць з іх з’яўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзяцей. Вядома, што іх справы разглядала камісія генпракурора Андрэя Шведа, які ўзначавальвае гэтак званую «камісію па вяртанні». Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
У Беларусі дзень ведаў пачынаецца з барацьбы за праўду і супраць рэпрэсій у школе
А памятаеце стары жарт пра першакласніка, які плача “адзінаццаць гадоў, за што?” Мы жывем у той час, калі гэта і не жарт зусім. І дзень ведаў – не свята. Для дзяцей пачынаецца не навучанне, а барацьба. З настаўнікамі, якіх трымаюць выключна за талент у сферы фальсіфікацый. З хлуслівымі падручнікамі. Са школьнай праграмай (чулі пра факультатыў […]
Рыгор Барадулін: Паэтычны верш пра восень і надзею на праясненне
Рыгор Барадулін Заспаная раніца мжыстая,На фарбы і гукі скупая.Нібыта сцяжынаю мшыстаю,Прыціхлай зямлёю ступаеш. I вёдры прыглушана бразгаюцьКаля адсырэлае студні,Лісцёваю дыхае брагаю,Пакутуе восень застудай. Цыбатай нагой жураўлінаюІмшарамі верасень крочыць.Ад кіслых прысмак журавінавыхЗаплюшчыла сонца вочы. Цвітуць успаміны верасам.Няяснае мроіцца-сніцца.I моцна жадаецца-верыцца,Што ўсё да паўдня праясніцца. 1960 З першым днём восені, сябры Жыве Беларусь!
Святлана Ціханоўская звяртаецца да бацькоў з нагоды Дня Ведаў і сямейных выпрабаванняў
Святлана Ціханоўская – да Дня Ведаў «Кожнага 1 верасня я здзіўляюся – як жа хутка ляціць час. Быццам толькі ўчора мы разам з Сяргеем вялі Карнея на лінейку – вельмі ўсхваляваныя, але гордыя бацькі. А сёння не магу паверыць, што ўжо трэці год наша, такая дарослая Агнія, сама апранае кашулю і закідвае на спіну школьны […]
Кацярына Ваданосава шые строі ад Полацкага княства да часоў паўстання Каліноўскага
Ад жыхаркі Полацкага княства да шляхцянкі часоў паўстання Каліноўскага Паглядзіце, якія строі шые Кацярына Ваданосава. https://nashaniva.com/350195 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Песню і кліп «Не быць скотам» Ляпісаў прызналі экстрэмісцкімі ў Беларусі
Сёння экстрэмісцкімі прызналі песню і кліп “Не быць скотам” Ляпісаў. Што тут дзіўнага, і песень, і вершаў экстрэмісцкіх у нас нямала. Але ёсць цікавы момант: асобна верш Купалы экстрэмісцкім ніхто [пакуль што] не прызнаваў. То-бок верш без музыкі вучаць у школе, а калі з музыкай – гэта ўжо 15 сутак. Дык гэта музыка экстрэмісцкая? Мо […]