Погляд на сучаснае беларускае мастацтва арт-менеджаркі Вольгі МжэльскайЗапрашаем на анлайн-размову п…

Погляд на сучаснае беларускае мастацтва арт-менеджаркі Вольгі Мжэльскай

Запрашаем на анлайн-размову пра сучаснае беларускае мастацтва з арт-менеджаркай Вольгай Мжэльскай!

Пагутарым пра рознае ў мастацтве, але збольшага пра беларускае мастацтва.
Чым унікальнае беларускае мастацтва?
Чаму яно такое, а не іншае?
Ці будзе развівацца беларускі арт-кірунак і якімі шляхамі?
Чаму важна купляць і калекцыянаваць беларускае мастацтва?

На ўсе гэтыя і любыя вашы пытанні разам з Вольгай адкажам 31 ліпеня на анлайн-сустрэчы!

Умовы ўдзелу:
31 ліпеня, 18:30 па Варшаве (19:30 па Мінску)
Сустрэча адбудзецца ў Zoom. Вы можаце прымаць удзел з любой кропкі свету, у тым ліку з Беларусі.
Для ўдзелу просім зарэгістравацца па спасылцы ТУТ
Спасылка на анлайн-сустрэчу будзе выслана адміністратаркай пасля запаўнення анкеты.
На сустрэчы можна прысутнічаць пад псеўданімам і без відэа/аўдыё для вашай бяспекі.

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА