«Кропку» абакраліСябры, дзелімся з вамі непрыемнымі навінамі — учора падчас мерапрыемства ў нас скра…

«Кропку» абакралі

Сябры, дзелімся з вамі непрыемнымі навінамі — учора падчас мерапрыемства ў нас скралі амаль усе грошы з данатаў + асабістыя грошы адміністратаркі.

З гэтай нагоды нагадваем вам пра правілы бяспекі ў прасторы:
не пакідайце свае рэчы без нагляду;
заўсёды закрывайце вашы лэптопы, калі робіце перапынак ад працы;
грошы, тэлефоны і іншыя каштоўныя рэчы трымайце побач з сабой.

Не ўсе беларус_кі — коцікі. Нажаль, мы не можам гарантаваць поўную бяспеку ў «Кропцы».