Новы набор на праграму “EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)”
Гэта конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў, выкладчыкаў і дактарантак, якія падвергліся рэпрэсіям або якім пагражаюць рэпрэсіі ў сувязі з іх актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.
Калі: 3-6 месяцаў у перыяд з 16 снежня 2024 да 31 кастрычніка 2025.
Дзе: універсітэты і даследчыя інстытуты ЕС.
Стыпендыя пакрывае выдаткі на: ⁃ Арганізацыю навуковай стажыроўкі ⁃ Правядзенне даследавання ва ўніверсітэтах ці даследчых цэнтрах краін #ЕС, ⁃ Збор неабходнай інфармацыі для даследаванняў, ⁃ Чытанне гасцявых лекцый, ⁃ Супрацоўніцтва для падрыхтоўкі рэцэнзаваных работ, ⁃ Удзел у семінарах ⁃ і іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі.