ROY.PASS – анлайн-прэзентацыя інструмента для бяспечнай рэгістрацыі на мерапрыемствы Калі: 20 жніўн…

ROY.PASS – анлайн-прэзентацыя інструмента для бяспечнай рэгістрацыі на мерапрыемствы

Калі: 20 жніўня ў 18.00 (па Варшаве).

Каманда беларускіх распрацоўшчыкаў COMDEV GROUP аб’яўляе запуск ROY.PASS – інавацыйнага і бясплатнага сэрвісу для бяспечнай рэгістрацыі на мерапрыемствы.

ROY.PASS прапануе арганізатарам мерапрыемстваў і іх удзельнікам рашэнне, якое спалучае зручнасць выкарыстання і высокі ўзровень абароны асабістых дадзеных. Сэрвіс збірае інфармацыю, неабходную для рэгістрацыі, шыфруе яе асіметрычным шыфраваннем і адпраўляе адзін з ключоў шыфравання ў выглядзе QR-кода непасрэдна ўдзельніку. Другі ключ знаходзіцца ў адміністратара мерапрыемства і выкарыстоўваецца для верыфікацыі ўдзельнікаў на ўваходзе.

Прадукт распрацаваны ў межах праекта ImagineY пры частковай фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звяза.

Далучыцца да прэзентацыі.

#актывізм #адукацыя #грамадскія_праекты