Для беларусаў даступная #стыпендыя на навучанне ў краінах Вышаградскай групыФонд краін Вышаградскай…

Для беларусаў даступная #стыпендыя на навучанне ў краінах Вышаградскай групы

Фонд краін Вышаградскай чацвёркі (#Польша, #Чэхія, #Славакія, #Венгрыя) мае стыпендыяльныя праграмы для студэнтаў у больш чым 190 ВНУ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. На 2022-23 год ёсць магчымасць трапіць на праграму і беларусам – на працяг адукацыі ў магістратуры ці аспірантуры.

Краіна паходжання кандыдата і яго першы ўніверсітэт не павінны быць аднолькавымі з краінай і ўніверсітэтам, куды плануецца падача заяўкі.

Падтрымка: 2500 EUR у семестр.

Перыяды навучання:

⁃ 1-4 семестры ў магістратуры
⁃ 1-2 семестры -на адукацыю/ #даследванні ў аспірантуры (post-Master studies).

Што патрэбна магістрантам:
– дакумент, які пацвярджае асобу,
– стэнаграма або запіс за апошнія два семестра або дадатак да дыплома,
– ліст аб прыёме ў абраны ўніверсітэт.

Для аспірантаў – толькі дакумент, які пацвярджае асобу, і ліст аб прыняцці ва ўніверсітэт з падрабязным планам работы.

Ддл: 15 сакавіка

Падрабязней пра стыпендыю тут.

#студэнты