06/02/2022, Дублін, Ірляндыя Беларусы Ірляндыі правялі сумесную акцыю з Украінцамі Ірляндыі супра…

06/02/2022, Дублін, Ірляндыя

Беларусы Ірляндыі правялі сумесную акцыю з Украінцамі Ірляндыі супраць акупацыі Рэспублікі Беларусь і супраць пагрозы вайны ў дачыненні да Ўкраіны з боку таталітарных рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі.
Беларусы Ірляндыі салідарныя з народам Ўкраіны ў іх барацьбе супраць Крамлёўскай акупацыі і супраць уцягвання народа Беларусі ў Крамлёўскія захопніцкія дзеянні.

Мы Супраць Расейскай ваеннай прысутнасці ў Беларусі.
“Союзная решимость -22” – гэта акупацыя Беларусі.
Мы СУПРАЦЬ эскалацыі ваеннай пагрозы ў дачыненні да Ўкраіны з боку Расеі.


#ЯМыСупрацьВайны
#StandWithBelarus
#StandWithUkraine