Беларускі ПЭН шукае адміністратара ў ВаршавеШукаем чалавека, які:падзяляе каштоўнасці правоў чалавек…

Беларускі ПЭН шукае адміністратара ў Варшаве

Шукаем чалавека, які:

падзяляе каштоўнасці правоў чалавека і арыентуецца ў актуальнай сітуацыі ў сферы культуры ў Беларусі;
валодае беларускай, рускай і польскай мовамі, валоданне ангельскай мовай – дадатковы плюс;
камунікабельны, адказны, уважлівы, дакладны, сумленны, працаздольны, мае арганізатарскія здольнасці;
арыентуецца ў польскім заканадаўстве для недзяржаўных арганізацый (або можа аператыўна авалодаць неабходнымі ведамі і быць на сувязі з адпаведнымі экспертамі).

Што ўваходзіць у абавязкі:

арганізацыя і каардынацыя эфектыўных працоўных працэсаў;
падрыхтоўка і афармленне офіснай дакументацыі і вядзенне дакументаабарота;
камунікацыя з партнёрамі, контрагентамі, спецыялістамі ўнутры каманды, сябрамі арганізацыі;
праца з календаром, поштай, месенджарамі;
выкананне іншых службовыя даручэнняў.

Рэзюмэ і матывацыйны ліст дасылайце на адрас [email protected] з пазнакай “адміністратар” да 21 лютага.