Справу Аўтуховіча, якога вінавацяць у тэрарызме, перадалі ў пракуратуруЧас і месца суда над ваўкавыс…

Справу Аўтуховіча, якога вінавацяць у тэрарызме, перадалі ў пракуратуру

Час і месца суда над ваўкавыскім актывістам будуцць прызначаныя пазней — гэта вырашыць Вярхоўны суд.

Невядома, якія менавіта артыкулы інкрымінуюцца Аўтуховічу. Таксама незразумела, ці будуць разам з ім судзіць іншых фігурантаў ягонай справы — Вольгу Маёраву, Уладзіміра Гундара ды іншых.

Па словах блізкіх, Аўтуховіч хутчэй за ўсё не чытаў абвінавачанні, якія яму выставілі.

Пра затрыманне «групы Аўтуховіча» стала вядома 8 снежня 2020 года. Паводле дзяржаўных СМІ, група пад яго кіраўніцтвам падпаліла дом міліцыянта ў Ваўкавыску і падарвала аўтамабіль міліцыянта ў Гродне. Таксама ў дзяржСМІ паведамлялася, быццам Аўтуховіч закупляў ва Украіне зброю і перавозіў яе ў Беларусь.

Крыніца: Новы Час

Хроніка палітычнага пераследу bit.ly/3HWdgzA