Для каго:#даследчыкі – магістранты, аспіранты, малодшыя і старэйшыя навуковыя супрацоўнікі – якія знаходзяцца ў небяспецы.
З-за вайны ва Украіне Асацыяцыя сяброў даследчага цэнтра прапануе дадатковыя стыпендыі для даследчыкаў-бежанцаў з Украіны і для даследчыкаў з Расіі і Беларусі, якія знаходзяцца пад пераследам.
Асацыяцыя дае магчымасць прыехаць у Германію і працягнуць свае даследчыя праекты ў Брэмене.
Умовы: стыпендыя 1 000 EUR у месяц; калі з вамі дзеці – 1 500 EUR.
Навукоўцам таксама будзе аказана падтрымка ў пошуку далейшых магчымасцяў фінансавання.
Што неабходна: – план праекта, які павінен адпавядаць профільным тэмам факультэтаў даследчага цэнтра: факультэт гісторыі і культуры, факультэт палітыкі і эканомікі –заяўка.