#рэзідэнцыя па праграме Core Residency Program у Хьюстане, #ЗША
Арганізатары – Школа мастацтваў Глассела.
Для каго: практыкуючыя візуальныя #мастакі і #мастацтваведы, якія скончылі навучанне ў бакалаўрыяце/магістратуры.
Чакаецца, што абраныя кандыдаты будуць на працягу 9 месяцаў прымаць удзел у лекцыях і дыскусіях, а таксама праводзіць публічныя лекцыі і семінары для жыхароў. Пасля праграмы адбудзецца выстава прац.
Прапануюць: – стыпендыя 20 000 USD, – кругласутковы доступ у прыватную студыю, – прывілегіі ў бібліятэках MFAH Herschel і Фондрэна Універсітэта Райса, – фінансавая падтрымка для тых, каму неабходна атрымаць візу J-1 праз арганізацыю- партнёра.
Што неабходна: – заява, – CV, – 3 рэкамендацыйныя лісты, – прыклад працы, якая была выканана за апошнія 3 гады, арг. унёсак за падачу складае 15 USD.