Восеньская рэзідэнцыя Camera Austria запрашае фатографаў і фотамастакоў у Грац

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Восеньская #рэзідэнцыя ад Camera Austria і Kulturvermittlung Steiermark, Аўстрыя.

Для каго: #фатографы і #фотамастакі з усяго свету, якія нарадзіліся пасля 1 студзеня 1982 года.

Калі: 16 верасня – 14 кастрычніка.

#стыпендыя прызначана для таго, каб фатографы сканцэнтраваліся на працы і даследваннях падчас пражывання ў горадзе Грац. У абраных кандыдатаў будзе доступ да бібліятэкі Camera Austria.

Пасля праграмы фотамастакі прымуць удзел у прэзентацыі, на якой распавядуць пра сваю працу.

Што прапануюць:
– пражыванне ў абсталяванай кватэры ў цэнтры Граца,
– стыпендыя 1 000 EUR,
– кампенсацыя выдаткаў на транспарт,
– #выстава ў Camera Austria.

Што неабходна:
– заява,
– партфоліа,
– CV.

Ддл: 15 красавіка.
Падрабязней.

#фота #даследванні