Стыпендыі ад Berliner Leben прапануюць час, прастору і рэсурсы, каб прысвяцць сябе творчаму праекту.
Для каго: спецыялісты(-кі) ў галіне мастацтва і культуры 18+, якія знаходзяцца па-за межамі Берліна.
У цэнтры ўвагі – маўленне як элемент успрыняцця і ўзаемаадносінаў. Аспекты рэзідэнцыі: структурная сіла мовы, крытычныя моўныя стандарты, свабода ад дыскрымінацыі.
Падчас рэзідэнцыі (12 мес.) можна атрымаць фінансаванне на праекты, якія:
– даследуюць эксперыментальны падыход да гаворкі, – факусуюцца на аспектах штодзённага выкарыстання мовы і яе патэнцыялу, – накіраваныя на далейшае развіццё пісьменнасці або пераасэнсаванне моўных знакаў у лічбавай прасторы.