Стыпендыя на 3 месяцы ў Берліне для медыя-мейкераў з Беларусі, Украіны і Расіі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#стыпендыя на 3 месяцы ў Берліне для медыя-мейкераў з Беларусі, Украіны і Расіі, якія былі вымушаныя бегчы ад ваеннай агрэсіі.

Хто можа падаць заяўку:
#фатографы #журналісты #рэдактары #мастакі #ілюстратары, медыя- #прадзюсары, якія маюць сваю аўдыторыю / працуюць у арганізацыі і зараз знаходзяцца ў Берліне.

Што прапануюць:
–
стыпендыя 1 000 EUR на месяц,
– доступ да каворкінгу Berlin Media Hub,
– актыўная супольнасць, дзе вы зможаце працягваць працу ў камфортных умовах,
– інфармацыйная, юрыдычная, псіхалагічная і моўная падтрымка.
– забеспячэнне жыллём па неабходнасці.

На e-mail [email protected] неабходна даслаць:
– матывацыйны ліст,
– прыклад працы,
– CV.

Стыпендыю прадастаўляе некамерцыйная арганізацыя MiCT – Media in Cooperation and Transition, #Германія.

Ддл: адкрыты
Інфармацыйны ліст.

#медыя #СМІ