Рэзідэнцыя Spektrum у Люксембургу запрашае праекты ў сферы віртуальнай рэальнасці

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Унікальная магчымасць пратэставаць свой праект у сферы віртуальнай рэальнасці падчас рэзідэнцыі Spektrum у горадзе Рюмеланж, Люксембург

Spektrum – гэта прастора для стварэння #інсталяцыі іммерсіўнага мастацтва – #VR, змяшаная рэальнасць, гук і г.д.

Такія тэхналогіі, якія сціраюць межы і ствараюць междысцыплінарную сувязь паміж рэальнай і віртуальнай прасторамі.

Ваш праект павінен быць на стадыі прататыпавання, галоўная мэта – атрымаць зваротную сувязь ад гледача і ўдасканаліць праекты.

Што падрыхтаваць:
– інф. пра удзельнікаў групы+апісанне праекта,
– якая праца праведзена, якую трэба правесці, што плануецца выканаць падчас рэзідэнцыі,
– графік (напр.: усталёка інсталяцыі-тэставанне-карэктыроўка-тэставанне-дэмантаж).

Рэзідэнцыя даступная ад 10 да 20 дзён.

Што прапануюць:
– 5 000 EUR на распрацоўку,
– 250 EUR на транспарт,
– жыллё,
– майстэрня, абсталяваная 2 станцыямі віртуальнай рэальнасці,
– электра-ровар.

#рэзідэнцыя пройдзе ў лістападзе 2022.
Ддл: 2 траўня.

Падрабязней.