Рэзідэнцыя Citofonare PimOff у Італіі падтрымае танцавальныя праекты

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#рэзідэнцыя Citofonare PimOff для падтрымкі танцавальных праектаў, якія яшчэ не былі прэзентаваныя, #Італія

Культурная асацыяцыя Pim Spazio Scenico у міланскім тэатры PimOff падтрымае ваш праект у межах рэзідэнцыі і ў зручным фармаце, які вырашаецца індывідуальна.

Прымаюцца толькі праекты, якія яшчэ не былі прэзентаваныя на публіцы. У канцы рэзідэнцыі неабходна прадставіць папярэдні прагляд, урывак ці яго даследванне.

Прапануюць:
– рэпетыцыйную студыю,
– пражыванне,
– фінансавую падтрымку да 3 000 EUR,
– тэхнічнае кансультаванне,
– арганізацыйную, камунікацыйную, фота- і відэападтрымку.

Выдаткі на транспарт, ежу і візу не кампенсуюцца.

Што падрыхтаваць:
– біяграфія,
– навучальны план,
– спасылкі на папярэднія працы,
– сціслае апісанне праекта,
– спасылка на відэролік(і) пра праект,
– стан праекта зараз і план па яго рэалізацыі,
– план рэзідэнцыі (эканамічны, тэхнічны, даследчы).

Ддл: 30 красавіка.
Падрабязней

#танец #харэографы