Праект cкіраваны на развіццё кампетэнцый асобаў, якія хочуць актыўна дзейнічаць на карысць развіцця беларускіх асяродкаў у Польшчы і для каго важныя дэмакратычныя ды грамадзянскія каштоўнасці.
Для каго:
#лідары і лідаркі беларускіх асяродкаў у Польшчы, у тым ліку грамадскія #актывісты, навукоўцы і #журналісты.
Узрост: 21+
У цэнтры ўвагі падчас навучання будуць:
– лідарства і яго розныя формы,
– дзейнасць сярод беларусаў у Польшчы,
– спосабы ўмацавання супольнасці і прыклады грамадскага чыну, асабліва сярод асобаў, хто прыехалі ў Польшчу пасля 2020,
– узмацненне даверу і сеткі супрацоўніцтва,
– наяўныя ў Польшчы рэсурсы для развіцця беларускіх ініцыятываў.
Праграма складаецца з:
⁃ 2 вочных з’ездаў (кожны па 3 дні),
⁃ 3 анлайн-сустрэчаў ў ліпені, верасні і кастрычніку,
⁃ 3 групавыя сустрэчы з цьютарамі.
Этапы набору ў Беларускую школу лідараў
1. Ддл падачы заявак: 31 траўня
2. Анлайн-сумоўі з кандыдатамі: 6-10 чэрвеня
Вынікі рэкрутацыі – не пазней за 13 чэрвеня 2022.