#новыясловы Слова «балота» і незлічоная колькасць сінонімаў да яго:Бало‌та — агульнае найменне для т…

#новыясловы

Слова «балота» і незлічоная колькасць сінонімаў да яго:

Бало‌та — агульнае найменне для топкага вільготнага месца.

Дрыгва, дрыгвя‌нік‌ — таксама выкарыстоўваюцца як універсальныя словы для пазначэння балота. На рускай мове: трясина.
Асіта‌ і Ніква‌ — сінонімы слова дрыгва.

Ба‌гна — нізкае топкае месца, грузкае балота; моцна пераўвільготненая мясцовасць з зараснікамі трыснягу і іншай вільгацелюбівай расліннасцю.
Ба‌гнішча — вялікая багна; тэрыторыя, занятая багнай.
Багно‌ — адметная форма слова багна, якую выкарыстоўвалі пісьменнікі.
Тапі‌ла і Жыме‌рва — сінонімы слова багна.
Засо‌с — сінонім слоў багна і твань.
Твань — тое ж, што багна ці топкі бруд на дне вадаёма.
Друза‌ — сінонім слова твань.

Алёс — сінонім слова балота ці балота, зарослае альхой.

Струга‌ — грузкае балота.

Амша‌ра, амша‌рышча, амша‌рына, імша‌ра, імша‌рына, імша‌рнік — махавое балота.

Тарфя‌нік — залежы торфу, тарфяное балота.
Тарфя‌нішча — месца, дзе раней здабывалі торф; асушанае балота.

Прапануем прайсці тэст