Курс па сацыякультурніцкім праектаванні ад Майстэрні карысных праектаўМайстэрня карысных праектаў аб…

Курс па сацыякультурніцкім праектаванні ад Майстэрні карысных праектаў

Майстэрня карысных праектаў абвяшчае набор на лайт-версію Майстэрні для 20 ўдзельніц і ўдзельнікаў, якія ўжо працуюць над сваімі праектамі.

Для каго:
беларусы і беларускі 18+ год, якія маюць ужо аформленую ідэю свайго праекта ці тыя, хто ўжо прыступілі да працы і маюць патрэбу экспертаў/-к, ментараў/-к, аднадумцаў.

Калі: з 24 чэрвеня па 18 жніўня, анлайн.

У праграме:
⁃ доступ да матэрыялаў на анлайн-платформе Майстэрні,
#воркшоп’ы па крэатыўным мысленні і прасоўванні,
#нэтворкінг-сэсіі з экспертамі ў сферах сацыякультурніцкага праектавання, маркетынгу, праектнага менежменту, крэатыўных індустрый,
#майстармайнд-групы,
⁃ індывідуальныя #кансультацыі з ментарамі і выкладчыкамі Майстэрні.

Ддл: 20 чэрвеня.
Вынікі адбору: 22 чэрвеня.

Даведацца больш

#культменеджмент