Antiwarcoalition.art заснаваны куратарамі і мастакамі з Беларусі і Украіны. Гэта міжнародная сетка, якая збірае, дзеліцца і распаўсюджвае заявы, створаныя мастакамі з усяго свету. Ініцыятыва, абумоўленая вайной, якую Расія развязала ва Украіне, дае магчымасць дзеячам культуры выказаць салідарнасць і пратэст супраць ваеннай агрэсіі і палітычных рэпрэсій.
Мэта праекта не толькі прэзентацыя мастацкіх работ на платформе, але і распаўсюджванне іх у афлайне праз розныя мерапрыемствы, выставы і публічныя абмеркаванні. Да кааліцыі запрашаюцца ўсе ўстановы, якія хацелі б стаць часткай сеткі.