Яшчэ адна #рэзідэнцыя ў горадзе літаратуры UNESCO – гэтым разам у Празе, #Чэхія
Для каго: замежныя #пісьменнікі(-цы) і #перакладчыкі(-цы), якія маюць 1+ апублікаваны літаратурны твор (не самвыдат), 2 аўдыёспектаклі, 1 пастаўленую або апублікаваную тэатральную п’есу альбо 1+ перакладзены твор чэшскага аўтара.
На 2023 год даступна шэсць рэзідэнцый, кожная з якіх доўжыцца 2 месяцы: ⁃ студзень – люты, ⁃ сакавік – красавік, ⁃ май – чэрвень, ⁃ ліпень – жнівень, ⁃ верасень – кастрычнік, ⁃ лістапад – снежань.
Прадастаўляецца: ⁃ кампенсацыя выдаткаў на транспарт, ⁃ пражыванне, ⁃ стыпендыя каля 600 EUR/мес.