Для каго: жанчыны, якія цікавяцца стэндапам, злюбым досведам выступаў. Калі: 7, 14 і 31 снежня. Фармат: анлайн.
На анлайн-сустрэчах стэндаперка Туяна Харавіц раскажа, як пачаць выступаць, хто такія камедзі-бадзі і як стварыць сваё маленькае стэндап-кам’юніці. Удзельніцы патрэніруюцца ў напісанні жартаў, паразважаюць пра страх сцэны і падрыхтуюцца да жывога выступлення.