План на вечар пятніцы: інфасесія праграмы мабільнасці MOST+
Калі: 20 студзеня, пятніца, 19:00-20:30 па Мінску. Дзе: анлайн, Zoom.
MOST+ ― гэта праграма стажыровак, якая садзейнічае прафесійнаму абмену паміж спецыялістамі з Беларусі і іх калегамі з краін ЕС.
Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты/-кі з такіх сфер як: грамадства, #культура, бізнес, адукацыя, ахова здароўя і ўстойлівае развіццё.
На інфармацыйнай сустрэчы вы даведаецеся: • хто можа прыняць удзел у праграме стажыровак; • якія віды мабільнасці пакрывае грант; • як выдаткі пакрывае MOST+; • як падаць заяўку на ўдзел у праграме; а таксама атрымаць адказы на вашыя пытанні!