Кандыдат павінен актыўна пісаць і публікаваць агляды ці іншыя формы тэкстаў ў міжнародным кантэксце. Падчас трэба напісаць адзін матэрыял (інтэрв’ю, агляд, калонку, эсэ і г.д.) аб мастацкай падзеі ў горадзе. Тэкст павінен быць апублікаваны на англійскай мове ў друкаваным альбо анлайн-выданні ці з’явіцца на радыё, тэлебачанні, у асабістым блогу.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – кампенсацыя транспартных выдаткаў – стыпендыю 1200 EUR (brutto) – дапамогу ў знаёмстве з мясцовай арт-сцэнай.