Ці магчыма міграцыя без дыскрымінацыі? – майстэрня форум-тэатру, #Варшава#Польшча
Для каго: тыя, хто цікавіцца тэатрам альбо хоча даследаваць тэму міграцыі праз мастацтва. Калі: 13-15 студзеня, 11.00-18.00.
Ініцыятыва «Адчуй» запрашае на майстэрню па стварэнні форум-спектакля пра міграцыю, які напрыканцы майстар-класаў будзе паказаны ў трансляцыі. Акцёрскі вопыт не патрабуецца: у гэтым тэатральным накірунку на першае месца вылучаецца абмеркаванне сацыяльных праблем. Праграма майстэрні складаецца з імправізацыйных гульняў, тэатральных тэхнік і тэорыі асноў #правы_чалавека.