Для каго: беларускія #актывісты/-кі. Калі: 20 дзён у інтэрвале сакавік-чэрвень.
Праграма скіраваная на вывучэнне паспяховых практык арганізацый у сферах, сумежных з вашай, і пераасэнсаванне беларускімі актывіст(к)амі сваёй дзейнасці.
У якасці арганізацыі, якая прымае, можна разглядаць: ⁃ замежныя грамадскія арганізацыі з той жа сферы, што і ваша ⁃ беларускія перамешчаныя (у т.л. часткова) арганізацыі.
Праграма кампенсуе: – выдаткі на транспарт – пражыванне – харчаванне – мясцовы транспарт – страхоўку – тэсты на COVID і вакцынацыю (пры неабходнасці).