Сьвяты Айцец зазначыў, што згодна з энцыклікай «Pacem in terris» шлях да міру магчымы ў сьвятле чат…

Сьвяты Айцец зазначыў, што згодна з энцыклікай «Pacem in terris» шлях да міру магчымы ў сьвятле чатырох фундаментальных дабротаў: праўды, справядлівасьці, салідарнасьці і свабоды. «Гэтыя краевугольныя камяні рэгулююць адносіны як паміж людзьмі, так і паміж дзяржавамі», – падкрэсьліў ён.

Пантыфік патлумачыў, што будаваньне міру ў сьвятле праўды азначае «павагу да чалавечай асобы з яе правам на жыцьцё і асабістай недатыкальнасьці», гарантаваньне грамадзянам свабоды ў пошуку праўды і выражэньні свайго меркаваньня. /…/

«Там, дзе зьдзяйсьняюцца спробы навязаць іншых культурам неўласьцівыя ім формы мысьленьня, адкрываецца шлях да жорсткай канфрантацыі, а часам і да насільля», – папярэдзіў ён. /…/

Францішак таксама падкрэсьліў, што будаваньне міру патрабуе, каб не было абмежаванне свабоды, цэласнасьці і бясьпекі іншых народаў, якую б тэрыторыю яны ні займалі і якой бы не была іх здольнасьць абараняцца. «Гэта магчыма, калі ня будзе перажаваць культура прыгнёту і агрэсіі, якая вядзе да ўспрыманьня бліжняга ворагам, з якім трэба змагацца, а ня братам, якога трэба прыняць і абняць», – сьцьвердзіў ён.

https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2023-01/papa-dyplamatychnamu-korpusu-spynic-bessensony-kanflikt.html