European Cultural Academy – мастацкая і архітэктурная #стыпендыя на летнюю праграму ў Венецыі, #Італія
Для каго:#мастакі і #архітэктары, у тым ліку студэнты. Калі: – мастакі – 18-28 ліпеня – архітэктары – 19-30 чэрвеня.
Праграмы звязаныя з Венецыянскай біенале архітэктуры. Архітэктурнай тэмай гэтага года стане «Лабараторыя будучыні» з акцэнтам на Афрыку, кліматычную справядлівасць і здольнасць архітэктуры рэфлексаваць сусветныя змены. Мастацкая тэма – «Сучаснае мастацтва. Асновы для развіцця вашых ідэй».