Запрашаюць пазнаёміцца і дапамагчы новым беларускім праектам у эміграцыі. Плануюць абмяняцца досведам пераносу адукацыйнай дзейнасці ў анлайн, наладзіць кантакты паміж спецыялістамі розных сфер, паспрабаваць на практыцы стварыць розныя фарматы адукацыйных матэрыялаў, знайсці патрэбных спецыялістаў у каманду і, магчыма, запусціць свае новыя мультымедыя праекты.