Для каго: патэнцыйныя абітурыенты. Калі: 18 лютага, 10.00 – 15.30 (па Літве). Фармат: анлайн.
ЕГУ – універсітэт у Вільні, у будынку былога кляштара. Гэта адзіны ў Літве ўніверсітэт, дзе выкладанне вядзецца пераважна на рускай мове.
Падчас мерапрыемства вы даведаецеся: – пра інструкцыю да паступлення – аб фінансавых умовах, магчымасцях атрымання гранта і стыпендыях – пра візавую падтрымку – пра магчымасці праграм абмену для студэнтаў ЕГУ з міжнароднымі ўніверсітэтамі.
У 2023 годзе прымаюць на візуальны #дызайн, права, #медыя і камунікацыі, сусветную палітыку і эканоміку, тэатральнае і акцёрскае майстэрства, еўрапейскую спадчыну і інфарматыку.