Imagining Ecological Futures – мастацка-навуковая #рэзідэнцыя ў Намуры, #Бельгія
Для каго:#творцы з розных галін. Калі: 24 красавіка – 21 траўня.
Запрашаюць працаваць на стыку мастацтва, навукі і пытанняў экалогіі. Мэта ў тым, каб распрацаваць карысныя міждысцыплінарныя даследчыя інструменты, творча абмяркаваць экалогію і крытычна асэнсаваць экалагічную будучыню.
Рэзідэнцыя прапануе: – пражыванне – грант 5000 EUR (выдаткі на праезд, харчаванне і праект) – куратарскую, навуковую і тэхнічную падтрымку – доступ да Protolab TRAKK і абсталявання (3D-друкаркі, розныя разкі і станкі) – доступ да майстэрань.