Played Empathy – навуковая #стыпендыя ад Інсбрукскага ўіверсітэта, #Аўстрыя
Для каго: кандыдаты і дактары з розных галін (#культура, #арт, #філасофія і г.д.) Калі: 1-30 чэрвеня.
Даследчая група Game Studies ва Універсітэце Інсбрука запрашае правесці ўласныя даследаванні і пакамунікаваць з аўстрыйскімі калегамі і студэнтамі. Тэма праекта – «Гульнявая эмпатыя». Даследаваць трэба #відэа_гульні, дапускаецца мноства міждысцыплінарных падыходаў.
Праграма прапануе: – транспартныя выдаткі 400-800 EUR – выдаткі на пражыванне да 900 EUR – дапамогу з пошукам месца пражывання.