Дыстанцыйная #адукацыя для грамадзян Беларусі ад SYMPA/BIPART
Для каго:#актывісты, #культдзеячы, былыя дзяржаўныя служачыя, зацікаўленыя ў вывучэнні палітычных пераўтварэнняў і рэформ дзяржаўнага кіравання. Калі: з 6 сакавіка.
Школа маладых менеджараў дзяржаўнага кіравання SYMPA/BIPART сумесна з Каўказскай школай кіравання (Каўказскі ўніверсітэт, #Грузія) запускае новую праграму дыстанцыйнага навучання для грамадзян Беларусі, якая ўключае курсы «Дзяржаўнае кіраванне», «Еўрапеізацыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы» і «Упраўленне грамадскімі арганізацыямі». Удзельнікі, якія паспяхова завяршылі праграму, атрымаюць сертыфікат аб яе сканчэнні і запрашэнне на 4-дзённую адукацыйную сесію ў Тбілісі.
Трэба валодаць англ. мовай на ўзроўні Upper-Intermediate ці Advanced.
Праграма пакрые: – бясплатнае навучанне – праезд і пражыванне ў Тбілісі.