Фонд дапамагае мастакам выкарыстоўваць новыя тэхналогіі ў творчых мэтах. Зараз праводзіцца даследаванне: якія лічбавыя інструменты маглі б спатрэбіцца беларускім (і не толькі) мастакам. Мэта апытання – зразумець, якімі лічбавымі інструментамі ўжо карыстаюцца мастакі, а якія толькі плануюць асвоіць. У будучыні гэта дазволіць фонду кампенсаваць доступ да карысных праграм і прапанаваць мастакам бясплатныя digital-курсы. У апытанке 6 кароткіх пытанняў.
Апытанне на англійскай, але запаўняць можна на любой камфортнай мове.