Мэта хакатона – даць буст развіццю платформы Politzek.me як у тэхнічным, так і ў маркетынгавым плане, запусціўшы тым самым новую хвалю салідарнасці і дапамогі палітвязням.
За 48 гадзін 50 спецыялістам з розных сфер трэба будзе вырашыць 10 задач ад платформы.
Сярод канкрэтных задач: – Спрасціць User Flow – Перавынайсці Product Design платформы – Пабудаваць новую архітэктуру БД – Зрабіць адэкватную версію для замежнікаў – Пакрэатывіць сцэнары ролікаў для Цік-току – Убудаваць у сайт рэалістычную турэмную 3D-камеру.
Абяцаюцца добрая вясёлая беларуская атмасфера, крыху ежы і напояў.