Вакансія! Шукаем экспертаў/-к для праекта ArtPower Belarus.
Беларуская Рада культуры абвяшчае конкурс экспертаў для ацэньвання прапановаў у межах праекту “ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадзянскай прасторы праз культуру і мастацтва“, які рэалізуецца супольна з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўразвязам.
Да 12 сакавіка дасылайце заяўку (CV, а таксама ліст пра зацікаўленасць з пазначэннем да трох сфераў прафесійных кампетэнцыяў) на электронную пошту [email protected].