Прысуд па справе «Буслы ляцяць» пакінулі без зменаў
У Вярхоўным судзе 28 лютага ў закрытым рэжыме разглядзелі апеляцыйныя скаргі палітзняволеных па гучнай справе ініцыятывы «Буслы ляцяць».
Судовая калегія пад старшынствам суддзі ПаўлаКаршуновіча пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Хутка палітвязняў этапуюць у калоніі.