„Выдатны Аратар: Візуалізуй сваю ідэю” – трэнінг-сэсія, #Варшава #Польшча Калі: 14 сакавіка, 18…

„Выдатны Аратар: Візуалізуй сваю ідэю” – трэнінг-сэсія, #Варшава #Польшча

Калі: 14 сакавіка, 18:30.
Для каго: сацыяльныя і палітычныя #актывісты, бізнэсмены, выкладчыкі і #адукатары, якія ўжо маюць базавыя веды ў публічных выступах

Гэты занятак накіраваны на тых, хто мае досьвед і ужо выступае рэгулярна, асабліва з продажамі і тлумачэннем складаных сентэнцый, і імкнецца стаць больш лзразумелым і запамінальным.

Падчас трэнінгу “Візуалізуй сваю ідэю” вы:
вывучыце асновы графічнай фасілітацыі
станеце мастакамі-скетчыстамі за паўгадзіны
звяжаце свае думкі з графічнымі выявамі
навучыцеся маляваць графікай кожны сказ сваей прамовы

Вядучы курсу – Аляксей Бурносенка, карпаратыўны кансультант і бізнэс-трэнер з ухiлам на тэхнікі перамоваў, камунікацыі і прэзентацыі. Спецыяліст па падрыхтоўцы спікераў TEDx Minsk і Warsaw. У гэтай працы з 1999 года, правёў 20 000+ трэнінгавых гадзін ў Еўропе, Азіі і Амерыцы.

Удзел бясплатны!

Падаць заяўку.
#трэнінг #культдзеячы