Будуць прадстаўленыя 6 праектаў, якія ствараюць прасторы для прэзентацыі, дыстрыбуцыі літаратурных твораў і прамоцыі беларускіх аўтараў і аўтарак у паэзіі, прозе, драматургіі. Фарматы праектаў – медыя, платформы, івэнты.
У абмеркаванні мы будзем факусавацца на пытаннях развіцця, пазіцыянавання, камунікацыйных стратэгій для такога роду праектаў. Запрашаем далучацца, каб знаёміцца, партнёрыцца і дзяліцца досведам!
Працоўныя мовы: беларуская і англійская. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на ZOOM-івэнт (спасылка прыйдзе на ваш мэйл).