3IA Côte d’Azur – адзін з чатырох Міждысцыплінарных інстытутаў штучнага інтэлекту ў Францыі. Кандыдат павінен прапанаваць творчы праект, які звязвае адну ці некалькі мастацкіх практык з тэмай штучнага інтэлекту. Конкурс стымулюе ўзаемасувязь творчасці і штучнага інтэлекту, прапануе мастакам доступ да апошніх распрацовак у гэтай галіне, наладжвае дыялог паміж даследчыкамі і творцамі.
Конкурс прапануе: – пражыванне – бюджэт на праект 10000 EUR.