Праграма прысвечана ініцыяцыі, вяртанню да элеўсінскіх таямніц у дыялогу з археалагічнымі раскопкамі. Творцаў запрашаюць на два этапы – рэзідэнцыю і выставу. Адабраныя мастакі і артысты будуць працаваць пад кіраўніцтвам сусветна вядомага куратара Джааны Варшы.
Праграма пакрые: – праезд – выдаткі на пражыванне 1000 EUR – суткавыя падчас рэзідэнцый – вытворчы бюджэт 1000 EUR – куратарскую падтрымку і мастацкія кансультацыі – доступ да працоўных прастор – прасоўванне мастака ў акаўнтах, на сайце і г.д. – дакументаванне праграмы і выставы.